Гомельская гарадская клінічная бальніца № 3
Дзяржаўная ўстанова аховы здароўя "Гомельская гарадская клінічная бальніца № 3" з'яўляецца шматпрофільнай лячэбна-прафілактычнай установай па многіх аспектах дзейнасці, якая вызначае медыцынскую палітыку ў аказанні першаснай, экстранай і планавай медыцынскай дапамогі насельніцтву г. Гомеля і Гомельскай вобласці.
У бальніцы функцыянуюць: 11 лячэбных аддзяленняў, перынатальны цэнтр 2-га ўзроўню, 4 дыягнастычныя падраздзяленні: аддзяленне прамянёвай дыягностыкі, аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі, клініка-дыягнастычная лабараторыя і эндаскапічны кабінет. На функцыянальнай аснове на базе аддзяленняў арганізаваны: у хірургічным аддзяленні № 2 - цэнтр малаінвазіўнай і рэканструктыўнай хірургіі, у кардыялагічным аддзяленні - гарадскі арытмалагічны кабінет, у хірургічным аддзяленні № 3 - абласны цэнтр дыябетычнай ступні.
З моманту адкрыцця Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў 1991 г. бальніца носіць статус клінічнай установы і першыя клінічныя кафедры ўніверсітэта ўтвораны менавіта нашай базе – кафедра ўнутраных хвароб № 1 і кафедра хірургічных хвароб № 1.
Калектыў установы адрознівае высокі прафесіяналізм і міласэрнасць, пастаяннае імкненне да новага, укараненне і пошук больш эфектыўных форм арганізацыі лячэбнага працэсу. "Хто не ідзе наперад, той ідзе назад" - гэты дэвіз можна запісваць у Статут бальніцы як аснову працоўных адносін.
На шматгадовым шляху калектыва былі поспехі і расчараванні, перамогі і паразы, але поспехаў было нашмат больш, таму пацыенты ўспамінают нашых настаўнікаў і нашых сучаснікаў. Добрая слава аб бальніцы нарадзілася даўно, укаранілася трывала, а сённяшняе пакаленне яе прымнажае.
Галоўны урач
Худзякоў Іван Аляксандравіч